гайда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і го́йдацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз.

Г. на хвалях.

|| аднакр. гайдану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)