Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

го́ра, -а, н.

1. Глыбокі жаль, смутак.

Захварэць з г.

2. Тое, што і няшчасце.

У мяне вялікае г.

3. Жыццёвыя няўдачы, мукі, нястача.

Г. не знаць.

Цярпець г.

Глынуць гора (разм.) — перажыць многа цяжкасцей.

Заліць гора (разм.) — напіцца з гора.

З горам папалам (разм.) — з вялікай цяжкасцю.

го́рад, -а, мн. гарады́, гарадо́ў, м.

1. Буйны населены пункт, адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр.

Сталічны г.

Г. на Дзвіне.

Жыць за горадам.

2. Населенае месца, абгароджанае і ўмацаванае сцяной (гіст.).

Старажытны славянскі г.

3. У розных рухомых гульнях (напр., лапта, гарадкі) месца, лагер кожнай каманды.

|| памянш. гарадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. гарадскі́, -а́я, -о́е.

Гарадская гаспадарка.

Гарадскія будынкі.

горадабудаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Архітэктар, спецыяліст па будаўніцтве і планіроўцы гарадоў.

горадабудаўні́цтва, -а, н.

Гарадское будаўніцтва.

|| прым. горадабудаўні́чы, -ая, -ае.

го́ран, -рна, мн. -рны, -рнаў, м.

1. Кавальская печ з мяхамі і паддувалам для награвання і пераплаўкі металаў ці печ для абпальвання керамічных вырабаў.

2. Ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва.

|| прым. гарнавы́, -а́я, -о́е.

гораўтварэ́нне, -я, н.

Працэс утварэння гор.

го́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

Жыхар гор, горнай краіны.

|| ж. гара́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. го́рскі, -ая, -ае.

Горскія народы.

гора-... (іран.).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дрэнны, незадачлівы, напр.: гора-кіраўнік, гора-паляўнічы.

горб, гарба́, мн. гарбы́, гарбо́ў, м.

1. Ненармальная пукатасць на спіне або на грудзях чалавека.

2. Тлушчавы нарост у некаторых жывёл (напр., у вярблюда).

3. чаго. Узвышэнне на якой-н. паверхні.

Гарбы ўзгоркаў.

Сваім гарбом (разм.) — цяжкай працай.

|| памянш. гарбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

го́рбіцца, -блюся, -бішся, -біцца; незак.

Выгінаць спіну гарбом; сутуліцца.

Г. пры хадзьбе.

|| зак. зго́рбіцца, -блюся, -бішся, -біцца.