Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мільяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільёны якіх-н. грашовых адзінак.

Нафтавы м.

|| ж. мільяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

мілья́рд, -а, М -рдзе, мн. -ы, -аў.

1. ліч. кольк. Лік і колькасць, роўная тысячы мільёнаў.

2. м. Вельмі вялікая колькасць чаго-н.

Мільярды зорак.

|| парадк. мілья́рдны, -ая, -ае.

мільярдэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільярды якіх-н. грашовых адзінак.

|| ж. мільярдэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

мілэ́дзі, нескл., ж.

Ветлівы зварот у англічан да замужняй жанчыны з прывілеяваных класаў.

мі́ля, -і, мн. -і, міль, ж.

Адзінка вымярэння адлегласці, якая мае неаднолькавае значэнне ў розных краінах.

Геаграфічная м.

Марская м.

мім, -а, мн. -ы, -аў, м.

Акцёр, які іграе толькі сродкамі мімікі, без слоў.

мі́ма.

1. прысл. Не спыняючыся, не затрымліваючыся або блізка, побач.

Ехаць м.

2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: указвае на прадмет, асобу, каля якіх адбываецца рух.

Страляць м. цэлі.

Прапусціць міма вушэй (разм.) — не звярнуць увагі на тое, пра што гавораць.

мімаво́льны, -ая, -ае.

Тое, што і міжвольны.

|| наз. мімаво́льнасць, -і, ж.

мімае́здам, прысл. (разм.).

Праездам, падарозе.

М. пабываць у музеі.

мімалё́тны, -ая, -ае.

1. Які пралятае або праходзіць міма, не затрымліваючыся.

2. Беглы, быстры.

М. позірк.

Мімалётная сустрэча.

3. Які хутка знікае, хутка праходзіць, непрацяглы.

Мімалётнае шчасце.

|| наз. мімалётнасць, -і, ж.