Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

згу́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Камячок, які ўтварыўся пры загусценні вадкасці.

З. крыві.

З. энергіі (перан.: пра вельмі энергічнага чалавека).

|| прым. згу́сткавы, -ая, -ае.

згусці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́цца; зак.

Стаць густым ці больш густым.

Цеста згусцілася.

Хмары згусціліся.

|| незак. згушча́цца, -а́ецца.

|| наз. згушчэ́нне, -я, н.

згусці́ць, згушчу́, згу́сціш, згу́сціць; згу́шчаны; зак., што.

Зрабіць густым або больш густым.

З. малако.

З. фарбы (перан.: у вусным апавяданні, адлюстраванні перабольшыць што-н. дрэннае, змрочнае і пад.).

|| незак. згушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. згушчэ́нне, -я, н.