Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дроб², -у, мн. -ы, -аў, м.

Лік, прадстаўлены ў выглядзе частак адзінкі.

Бясконцы дзесятковы дроб — дроб, у запісе якога пасля коскі знаходзіцца бясконцая колькасць лічбаў.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога з’яўляецца цэлай ступенню ліку дзесяць.

|| прым. дро́бавы, -ая, -ае.

дро́бат, -у, М -баце, м.

Дробны стук.

Барабанны д.

дробна... (а таксама драбна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дробны, напр.: дробнатаварны, дробнабуржуазны, дробназубчасты, дробназярністы.

дробнабуржуа́зны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да дробнай буржуазіі, уласцівы ёй.

Дробнабуржуазная ідэалогія.

|| наз. дробнабуржуа́знасць, -і, ж.

дробнакалі́берны, -ая, -ае.

Малога калібру.

Дробнакаліберная вінтоўка.

дробнамаянтко́вы, -ая, -ае.

Які валодаў невялікім маёнткам.

Дробнамаянтковае дваранства.

дробнатава́рны, -ая, -ае.

Звязаны з вырабам тавару дробнымі вытворцамі.

Дробнатаварная гаспадарка.

дробнаўла́сніцкі, -ая, -ае.

Які належыць, уласцівы дробным уласнікам.

Дробнаўласніцкія інтарэсы.

дро́бны, -ая, -ае.

1. Невялікі па велічыні, памеры, вартасці.

Дробная жывёла.

Д. почырк.

Дробныя грошы.

2. Які складаецца з невялікіх па велічыні аднародных часцінак.

Д. дождж.

Д. пясок.

3. Невялікі, маламоцны і малазначны ў эканамічных і грамадскіх адносінах.

Дробная гаспадарка.

Д. вытворца.

4. Неістотны, які не мае вялікага значэння.

Дробныя факты.

5. перан. Мізэрны, нікчэмны, нізкі.

Дробныя інтарэсы.

Дробная душа.

|| наз. дро́бнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

дро́бязны, -ая, -ае.

1. Які надае вялікае значэнне пустым рэчам, дробязям.

Д. чалавек.

2. Нязначны, неістотны.

Д. факт.

Дробязныя спрэчкі.

|| наз. дро́бязнасць, -і, ж.