Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

двухпо́лы, -ая, -ае (спец.).

1. Які мае адзнакі мужчынскага і жаночага полу (пра арганізм чалавека, жывёлы).

2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы.

Двухполыя кветкі.

двухрадко́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Страфа з двух радкоў.

двухразо́вы, -ая, -ае.

Які праводзіцца два разы ў які-н. прамежак часу.

Двухразовае харчаванне.

двухру́чны, -ая, -ае.

3 дзвюма ручкамі.

Двухручная піла.

двухскладо́вы, -ая, -ае.

Які мае два склады.

Двухскладовае слова.

|| наз. двухскладо́васць, -і, ж.

двухсотго́ддзе, -я, н.

1. Тэрмін у дзвесце гадоў.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася дзвесце гадоў назад.

Д. заснавання горада.

|| прым. двухсотгадо́вы, -ая, -ае.

двухсо́ты гл. дзвесце.

двухспа́льны, -ая, -ае.

Разлічаны для спання ўдваіх.

Д. ложак.

Двухспальная коўдра.

двухство́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Паляўнічая стрэльба з двума стваламі; дубальтоўка.

двухство́льны, -ая, -ае.

Які мае два ствалы.

Двухствольнае ружжо.