Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эксперты́за, -ы, мн. -ы, -ты́з, ж.

1. Даследаванне, вывучэнне або разгляд экспертамі чаго-н. з мэтай даць ацэнку, зрабіць заключэнне.

Медыцынская э.

2. Экспертная камісія.

Э.

ВАК.

эксперыме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Навукова пастаўлены дослед.

Ставіць э.

2. Спроба ажыццявіць што-н. новае.

Псіхалагічны э.

|| прым. эксперымента́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

эксперыментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., над кім-чым або з кім-чым.

Праводзіць эксперыменты.

Э. з марскімі свінкамі.

|| наз. эксперыментава́нне, -я, н.

эксперымента́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто праводзіць эксперымент, хто эксперыментуе.

Вучоны-э.

Вядомы э.

|| прым. эксперымента́тарскі, -ая, -ае.

эксплуатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Падвяргаць эксплуатацыі.

Э. тэхніку.

|| наз. эксплуатава́нне, -я, н.

эксплуата́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто эксплуатуе іншых.

|| прым. эксплуата́тарскі, -ая, -ае.

эксплуатацы́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Той, хто займаецца эксплуатацыяй (у 2 знач.), практычным выкарыстаннем чаго-н.

Ачышчальныя збудаванні здадзены эксплуатацыйнікам.

эксплуата́цыя, -і, ж.

1. Бязвыплатнае прысваенне аднымі людзьмі прадуктаў працы іншых людзей.

2. Сістэматычнае выкарыстанне для якіх-н. практычных мэт прыродных багаццяў, сродкаў вытворчасці, будынкаў, машын і пад.

Э. аўтамабіля.

Служба эксплуатацыі на аўтамабільных дарогах.

Э. будынка тэатра.

|| прым. эксплуатацы́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

экспрапрыі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Падвергнуць (падвяргаць) каго-, што-н. экспрапрыяцыі.

Э. маёмасць.

экспрапрыя́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто экспрапрыіруе што-н.

|| прым. экспрапрыя́тарскі, -ая, -ае.