хрыпу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Чалавек з хрыплым голасам.
|| ж. хрыпу́ха, -і, ДМ -пу́се, мн. -і, -пу́х.
хрысто́савацца, -суюся, -суешся, -суецца; -суйся; незак.
У праваслаўных хрысціян: цалавацца тры разы, віншуючы са святам Вялікадня.
|| зак. пахрысто́савацца, -суюся, -суешся, -суецца; -суйся.
хрысці́льны, -ая, -ае.
Які мае адносіны да абраду хрышчэння.
Хрысцільная кашуля.
хрысці́ны, -ці́н.
Хрысціянскі абрад хрышчэння, а таксама пачастунак пасля гэтага абраду.
|| прым. хрысці́нны, -ая, -ае.
хрысці́цца, хрышчу́ся, хры́сцішся, хры́сціцца; хрысці́ся; незак.
1. таксама зак. Абрадам хрышчэння прыняць (прымаць) хрысціянскую веру.
2. Рабіць малітвенны знак крыжа.
|| зак. ахрысці́цца, ахрышчу́ся, ахры́сцішся, ахры́сціцца (да 1 знач.), пахрысці́цца, пахрышчу́ся, пахры́сцішся, пахры́сціцца (да 1 знач.) і перахрысці́цца, -хрышчу́ся, -хры́сцішся, -хры́сціцца; -хрысці́ся (да 2 знач.).
хрысці́ць, хрышчу́, хры́сціш, хры́сціць; хрысці́; хры́шчаны; незак., каго-што.
1. Спраўляць над кім-н. царкоўны абрад хрышчэння.
Х. дзяцей.
2. Быць хросным бацькам або хроснай маці.
3. Рабіць знак крыжа (у 3 знач.) на кім-, чым-н.
4. Даваць мянушку (разм.).
5. Біць, хвастаць (разм.).
Х. дубцом па спіне.
◊
Не дзяцей хрысціць каму з кім (разм.) — не мець інтарэсу да каго-н., не жадаць мець справы з кім-н.
|| зак. ахрысці́ць, ахрышчу́, ахры́сціш, ахры́сціць; ахрысці́; ахры́шчаны (да 1, 2, 4 і 5 знач.), пахрысці́ць, пахрышчу́, пахры́сціш, пахры́сціць; пахрысці́; пахры́шчаны (да 1 і 2 знач.) і перахрысці́ць, -хрышчу́, -хры́сціш, -хры́сціць; -хрысці́; -хры́шчаны (да 3 знач.).
хрысціянізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).
Падвергнуць (падвяргаць) хрысціянізацыі.
хрысціяніза́цыя, -і, ж. (кніжн.).
1. Пераход у хрысціянства, распаўсюджванне дзе-н. хрысціянства.
2. Наданне чаму-н. характару, які адпавядае патрабаванням хрысціянскай рэлігіі.
Х. язычніцкіх абрадаў.
хрысція́нін, -а, мн. -ція́не і (з ліч. 2, 3, 4) хрысція́ніны, -ція́н, м.
Паслядоўнік хрысціянства, хрысціянскай веры.
|| ж. хрысція́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. хрысція́нскі, -ая, -ае.
хрысція́нства, -а, н.
Рэлігія, у аснове якой ляжыць вера ў Ісуса Хрыста як Богачалавека.
|| прым. хрысція́нскі -ая, -ае.