хрысці́ць, хрышчу́, хры́сціш, хры́сціць; хрысці́; хры́шчаны; незак., каго-што.

1. Спраўляць над кім-н. царкоўны абрад хрышчэння.

Х. дзяцей.

2. Быць хросным бацькам або хроснай маці.

3. Рабіць знак крыжа (у 3 знач.) на кім-, чым-н.

4. Даваць мянушку (разм.).

5. Біць, хвастаць (разм.).

Х. дубцом па спіне.

Не дзяцей хрысціць каму з кім (разм.) — не мець інтарэсу да каго-н., не жадаць мець справы з кім-н.

|| зак. ахрысці́ць, ахрышчу́, ахры́сціш, ахры́сціць; ахрысці́; ахры́шчаны (да 1, 2, 4 і 5 знач.), пахрысці́ць, пахрышчу́, пахры́сціш, пахры́сціць; пахрысці́; пахры́шчаны (да 1 і 2 знач.) і перахрысці́ць, -хрышчу́, -хры́сціш, -хры́сціць; -хрысці́; -хры́шчаны (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)