Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хру́мкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і хрумстаць.

Конь хрумкае авёс.

|| наз. хру́мканне, -я, н.

хру́мстаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Есці, жаваць з хрустам.

Х. агурок.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утвараць хруст.

Хрумстае пыл на зубах.

|| наз. хру́мстанне, -я, н.

хру́мсткі, -ая, -ае.

Які хрумсціць.

Х. сухар.

|| наз. хру́мсткасць, -і, ж.

хрумсце́ць, -мшчу́, -мсці́ш, -мсці́ць; незак.

Тое, што і хрумстаць.

хруст, -у, М -сце, м.

Трэск ад чаго-н., што крышыцца, ломіцца і пад.

Х. яловых лапак пад нагамі.

хруста́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

Частка вока ў выглядзе празрыстай дваякавыпуклай лінзы.

хруста́ль, -ю́, м.

1. Шкло высокай якасці з асобым бляскам, здольнае моцна праламляць святло.

Ваза з хрусталю.

2. зб. Вырабы з такога шкла.

Знізіць цэны на х.

Горны хрусталь — празрысты бясколерны мінерал, разнавіднасць кварцу, які выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.

|| прым. хруста́льны, -ая, -ае.

Х. бакал.

Хрустальная ваза.

хруста́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Работнік хрустальнай вытворчасці.

|| ж. хруста́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

хру́стаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць гукі, падобныя на хруст.

Х. пальцамі.

|| аднакр. хру́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хру́станне, -я, н.

хру́сткі, -ая, -ае.

Які хрусціць.

Х. снег.

|| наз. хру́сткасць, -і, ж.