Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хра́брасць, -і, ж.

Здольнасць, уменне пераадольваць страх; мужнасць, адвага.

Узнагарода за х.

хра́бры, -ая, -ае.

Які вызначаецца храбрасцю; смелы, мужны.

Х. чалавек.

Х. ўчынак.

храбры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; незак.

Старацца паказаць сябе храбрым.

храбрэ́ц, -раца́, мн. -рацы́, -рацо́ў, м.

Храбры чалавек.

храбрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Станавіцца храбрым, храбрэйшым.

|| зак. пахрабрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

храбуста́ць, -бушчу́, -бу́шчаш, -бу́шча; -бу́шчам, -бу́шчаце, -бу́шчуць; -буста́ў, -та́ла; -бушчы́; незак.

Есці, жаваць з хрустам.

Х. агуркі.

|| аднакр. храбусну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. храбуста́нне, -я, н.

храбусткі́, -а́я, -о́е.

Які храбусціць.

храбусце́ць, -бушчу́, -бусці́ш, -бусці́ць; -бусці́м, -бусціце́, -бусця́ць; -бусце́ў, -це́ла; -бусці́; незак.

Утвараць хруст, трэск.

Пад нагамі храбусцеў снег.

|| наз. храбусце́нне, -я, н.

храм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Збудаванне, прызначанае для адпраўлення набажэнства і рэлігійных абрадаў, царква (у 2 знач.).

Старажытны х.

2. перан. Месца, якое выклікае павагу, святое для каго-н.

Х. навукі.

|| прым. хра́мавы, -ая, -ае.

храма... (гл. хрома...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да колеру, фарбы; ужыв. замест «хрома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: храмасома, храмасфера.