красво́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Тое, што і крыжаванка.
|| прым. красво́рдны, -ая, -ае.
кра́сіць, кра́шу, кра́сіш, кра́сіць; незак. (разм.).
Рабіць прыгожым, упрыгожваць.
Ёлку красяць гірлянды.
Хвароба не красіць чалавека.
кра́ска, -і, ДМ кра́сцы, мн. -і, -сак, ж. (разм.).
Палявая кветка.
На лузе багата красак.
|| памянш.-ласк. кра́сачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. кра́скавы, -ая, -ае.
красну́ха, -і, ДМ -ну́се, ж.
Заразная дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца чырванаватай высыпкай на целе.
|| прым. красну́шны, -ая, -ае.
кра́сны, -ая, -ае; -сен, -сна і -сна́ (нар.-паэт.).
Прыгожы.
Не радзіся к., а радзіся шчасны (з нар.).
красо́ўкі, -со́вак, адз. красо́ўка, -і, ДМ -со́ўцы, ж.
Шырока распаўсюджаны від спартыўнага абутку.
|| прым. красо́вачны, -ая, -ае.
красу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Тое, што і прыгажун.
|| памянш. красу́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.
красу́ня, -і, мн. -і, -су́нь, ж.
Тое, што і прыгажуня.
кра́сці, кра́ду, кра́дзеш, кра́дзе; краў, кра́ла; кра́дзены; незак., каго-што і без дап.
Прысвойваць чужое, быць злодзеем.
|| зак. укра́сці, укра́ду, укра́дзеш, укра́дзе; укра́ў, -ра́ла; укра́дзены.
|| наз. крадзе́ж, -дзяжу́, м., кра́жа, -ы, ж. і пакра́жа, -ы, ж.