Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. пук.

2. Мноства чаго-н., што разыходзіцца з аднаго месца, адной кропкі.

П. прамянёў.

|| прым. пучко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

пу́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; незак.

Станавіцца выпуклым, узнімацца ўгору.

Лёд пучыцца.

|| зак. успу́чыцца, -ыцца і вы́пучыцца, -ыцца.

пу́чыць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыць; незак.

Уздымаць, рабіць выпуклым.

Вецер пучыць брызент.

|| незак. успу́чыць, -ыць і вы́пучыць, -ыць.

|| наз. пу́чанне, -я, н.

пушбо́л, а, м.

Спартыўная камандная гульня з вялікім скураным мячом, які стараюцца прапіхнуць у вароты праціўніка.

Конны п.

|| прым. пушбо́льны, -ая, -ае.

пу́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Гармата, якая мае насцільную траекторыю стральбы і прызначаецца для паражэння наземных, надводных і паветраных цэлей.

2. Апарат для лячэння сродкамі радыеактыўнага выпраменьвання (спец.).

Кобальтавая п.

|| прым. пу́шачны, -ая, -ае.

пу́шка², -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Тое, што і каробка (у 1 знач.).

П. запалак.

|| прым. пу́шачны, -ая, -ае.

пушні́на, -ы, ж., зб.

Шкуры пушных жывёл, з якіх вырабляюць футра, футравыя тавары.

пушны́, -а́я, -о́е.

1. Які мае каштоўнае футра.

П. звер.

2. Які з’яўляецца пушнінай, адносіцца да здабычы, апрацоўкі ці да продажу пушніны.

П. тавар.

П. промысел.

П. аўкцыён.

пушо́к гл. пух.

пу́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Вялікі і густы, цяжкапраходны лес.

Белавежская п.