Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

электро́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Навука аб узаемадзеянні электронаў з электрамагнітнымі палямі і аб метадах стварэння электрычных прыбораў і абсталявання.

электронна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. электронны (у 2 знач.), напр.: электронна-акустычны, электронна-аптычны, электронна-вылічальны, электронна-вымяральны, электронна-лічыльны, электронна-мікраскапічны, электронна-ядзерны.

электро́нна-выліча́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да электронных сродкаў, прызначаных для вылічальных аперацый, пераўтварэння інфармацыі, для кіравання механізмамі, агрэгатамі і пад.

Электронна-вылічальная машына.

электро́нны, -ая, -ае.

1. гл. электрон.

2. Звязаны з выкарыстаннем уласцівасцей электронаў, заснаваны на іх уласцівасцях.

Э. мікраскоп.

Электронная лінза.

электрызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Перадаць (перадаваць) якому-н. целу электрычны разрад.

2. перан. Узбудзіць, давесці (узбуджаць, даводзіць) да пэўнага стану.

Э. сенсацыйнымі навінамі.

|| зак. таксама наэлектрызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; звар. наэлектрызава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся.

|| наз. электрыза́цыя, -і, ж.

эле́ктрык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст у галіне электрычнасці, электратэхнікі.

2. Электратэхнік, электраманцёр.

Выклікаць электрыка.

электры́к, нескл. прым.

Насычаны блакітна-сіні колер.

Касцюм колеру э.

электрыфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак.

Укараніць (укараняць) электраэнергію ў народную гаспадарку і быт.

Э. вёску.

|| наз. электрыфіка́цыя, -і, ж.

|| прым. электрыфікацы́йны, -ая, -ае.

электры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Поезд электрычнай чыгункі.

Вячэрняя э.

электры́чнасць, -і, ж.

1. Сукупнасць з’яў, у якіх выяўляецца існаванне, рух, узаемадзеянне зараджаных часціц.

Вучэнне аб электрычнасці.

2. Энергія, што атрымліваецца ў выніку выкарыстання такіх з’яў.

Прымяненне электрычнасці ў тэхніцы.

3. Асвятленне, атрыманае на аснове гэтай энергіі.

Запаліць э.

|| прым. электры́чны, -ая, -ае.

Э. зарад.

Э. ток.

Электрычная лямпа.