Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цэх, -а, мн. -і, -аў, м.

Асноўнае вытворчае падраздзяленне прамысловага прадпрыемства, а таксама памяшканне, дзе размешчана такое падраздзяленне.

Ліцейны ц.

|| прым. цэ́хавы, -ая, -ае.

цэхаўшчы́на, -ы, ж. (разм., неадабр.).

Замкнёнасць у межах сваёй прафесіі, прафесійная вузкасць.

цэцэ́, нескл., ж.

Афрыканская жывародная муха, якая корміцца кроўю чалавека і пазваночных і з’яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў соннай хваробы.

цэ́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Кукарда.

Шапка з цэшкай.