Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трамбо́з, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Утварэнне тромба¹ ў крывяносных сасудах.

|| прым. трамбо́зны, -ая, -ае.

трамбо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Духавы медны музычны інструмент нізкага тэмбру.

|| прым. трамбо́нны, -ая, -ае.

трамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

1. гл. трамбаваць.

2. мн. -і, -о́вак. Трамбавальная машына, прылада для трамбавання.

трамва́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Гарадская наземная электрычная чыгунка, а таксама поезд гэтай чыгункі, які складаецца з аднаго або некалькіх вагонаў.

Рачны трамвай — невялікі пасажырскі параход, які курсіруе па рацэ ў межах горада.

|| прым. трамва́йны, -ая, -ае.

трамва́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік трамвайнага транспарту.

|| ж. трамва́йшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

трамплі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартыўнае прыстасаванне для павелічэння шляху палёту пры скачка́х.

Лыжны т.

2. перан. Апора, зыходны пункт для якіх-н. дзеянняў.

Дасягненні будуць трамплінам для далейшых дзеянняў.

|| прым. трамплі́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

транжы́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які транжырыць што-н.; марнатравец.

|| ж. транжы́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. транжы́рскі, -ая, -ае.

транжы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; незак., што (разм.).

Неразумна, без толку траціць што-н.

Т. грошы.

|| зак. растранжы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

|| наз. транжы́рства, -а, н. і транжы́ранне, -я, н.

транзі́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паўправадніковы прыбор, прызначаны для ўзмацнення, пераўтварэння і генерыравання электрычных сігналаў.

2. Партатыўны радыёпрыёмнік, пабудаваны на паўправадніках.

|| прым. транзі́старны, -ая, -ае.

транзі́т, -у, Мі́це, м.

1. Правоз тавараў ці пасажыраў з аднаго пункта ў іншы цераз прамежкавыя пункты.

2. Перавозка грузаў без перагрузак на прамежкавых станцыях.

|| прым. транзі́тны, -ая, -ае.

Т. груз.

Т. цягнік.