Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тоўста... (а таксама таўста...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тоўсты, напр.: тоўстагаловы, тоўстасцябловы, тоўставалакністы.

то́ўсты, -ая, -ае.

1. Вялікі, значны ў аб’ёме, у абхваце, папярочным сячэнні.

Тоўстая бяроза.

Тоўстая вяроўка.

2. Які мае мажную, паўнацелую фігуру.

Т. чалавек.

3. Пра голас, гук: нізкі, густы.

|| наз. таўшчыня́, -і́, ж. (да 1 і 2 знач.).

то́ўчаны, -ая, -ае.

Атрыманы ў выніку таўчэння.

Тоўчаная бульба.

то́ўшча, -ы, ж.

Слой якога-н. рэчыва, што мае вялікую таўшчыню.

Т. зямной кары.

то́чаны, -ая, -ае.

1. Які натачылі¹, востры.

Точаная брытва.

2. Які вытачылі.

Крэсла на точаных ножках.

3. перан. 3 правільнымі, прыгожа акрэсленымі лініямі (пра рысы твару, фігуру і пад.).

Т. профіль.

то́чна, прысл.

У выразе: так точна! — так, менавіта так.