жамчу́жны, -ая, -ае.
1. гл. жэмчуг.
2. перан. Падобны на жэмчуг, жамчужыну сваім выглядам, бляскам, белізною.
Жамчужнае ззянне.
Жамчужныя зубы.
жамчу́жына, -ы, мн. -ы, -жын, ж.
1. Асобнае зерне жэмчугу.
2. перан., чаго або якая. Непаўторны скарб, лепшае ўпрыгожанне (высок.).
Нарач — ж. беларускай зямлі.
жана́ты, -ая, -ае.
1. Які ўступіў у шлюб, мае жонку; проціл. халасты (пра мужчыну).
2. толькі мн. Пра мужчыну і жанчыну, якія ўступілі ў шлюб.
Жанатыя людзі.
жанглёр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Цыркавы акцёр, які займаецца жангліраваннем.
|| ж. жанглёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).
|| прым. жанглёрскі, -ая, -ае.
жанглі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., чым і без дап.
1. Спрытна падкідваць і лавіць некалькі прадметаў адначасова.
Ж. талеркамі.
2. перан. Спрытна, але адвольна абыходзіцца (з фактамі, словамі і пад.).
Ж. лічбамі.
|| наз. жанглёрства, -а, н. і жанглі́раванне, -я, н.
жанда́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Чалавек, які служыць у жандармерыі.
2. Паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі.
|| прым. жанда́рскі, -ая, -ае.
жандарме́рыя, -і, ж.
1. У некаторых краінах: дзяржаўная паліцыя, якая мае ваенную арганізацыю і выконвае ахоўныя функцыі ўнутры краіны і ў арміі.
2. Палітычная паліцыя ў дарэвалюцыйнай Расіі.
3. зб. Жандары.
жані́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Мужчына, які мае нявесту; будучы муж нявесты.
Пазнаёміцца з жаніхом сяброўкі.
2. Мужчына, які ўступае ў шлюб, у час шлюбнай цырымоніі і ўрачыстасці.
Павіншаваць жаніха з нявестай.
3. Халасты мужчына, які мае намер жаніцца.
|| ласк. жанішо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
|| прым. жаніхо́ўскі, -ая, -ае (разм.).
Ж. выгляд.
жаніха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).
Быць жаніхом, паводзіць сябе як жаніх.
жані́цца, жаню́ся, жэ́нішся, жэ́ніцца; зак. і незак., з кім.
1. Пра мужчыну: уступіць (уступаць) у шлюб.
Сын жэніцца.
2. (адз. л. не ўжыв.). Уступіць (уступаць) у шлюб.
Сусед з суседкай жэняцца.
Пакуль ж., загаіцца (прыказка).
|| зак. ажані́цца, ажаню́ся, ажэ́нішся, ажэ́ніцца (да 1 знач.) і пажані́цца, -жэ́німся, -жэ́ніцеся, -жэ́няцца (да 2 знач.).
Сын сёлета ажаніўся.
Вырашылі п.
|| наз. жані́цьба, -ы, ж.