жа́ба, -ы, мн. -ы, жаб, ж.
1. Бясхвостая земнаводная жывёла з доўгімі заднімі канечнасцямі, бугрыстай, часта бародаўчатай слізкай скурай бурага, шэрага або зялёнага колеру, якая водзіцца ў вільготных мясцінах.
Травяная ж.
Ж. азёрная.
2. Тое, што і рапуха.
|| памянш. жа́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
|| прым. жа́бін, -а.
Жабіна ікра.
○
Грудная жаба — бытавая назва стэнакардыі.
◊
Пнецца як жаба на купіну (разм., пагард.) — лезці куды-н. напралом з мэтай дамагчыся свайго.
жабі́ны, -ая, -ае.
Які мае адносіны да жабы, уласцівы ёй.
Не сціхаў ж. канцэрт.
жа́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Пасудзіна для ўтрымання паддоследных жаб у лабараторыях.
жабо́, нескл., н.
Аздоба з карунак або лёгкай тканіны ў выглядзе брыжоў (гафрыроўкі) на грудзях або каля каўняра ў жаночай блузцы, сукенцы ці мужчынскай сарочцы.
жабрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.
1. Прасіць міласціну.
2. Пазычаць што-н., не маючы свайго (разм.).
Трэба ісці ж. плуга ў суседзяў.
Не ўмеў шанаваць — ідзі ж. (прыказка).
|| зак. вы́жабраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.
|| наз. жабрава́нне, -я, н.
жабра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Вельмі бедны, той, хто жыве з міласціны; старац.
|| ж. жабра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
жабра́цкі, -ая, -ае.
1. Такі, як у жабрака, які ўласцівы, належыць яму.
Жабрацкая торба.
Жабрацкае жыццё.
2. перан. Вельмі бедны, мізэрны.
Ж. надзел.
жабра́цтва, -а, н.
1. Збіранне міласціны як сродак існавання; жабрацкае становішча.
Давесці да ж.
2. зб. Жабракі.
жабра́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.
Тое, што і жабраваць.