Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жака́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Куля для стральбы з гладкаствольнага паляўнічага ружжа.

|| прым. жака́нны, -ая, -ае.

жаке́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Прафесійны яздок на конных скачках.

2. У цырку — артыст, які на неасядланым кані выконвае акрабатычныя трукі.

|| прым. жаке́йскі, -ая, -ае.

жаке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Кароткае верхняе аддзенне, пераважна жаночае, пашытае ў талію.

|| памянш.-ласк. жаке́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. жаке́тны, -ая, -ае.

жаке́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Тое, што і жакет (разм.).

2. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак (уст.).

|| прым. жаке́тны, -ая, -ае.