Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

двухжы́льны, -ая, -ае.

1. Які ўяўляе сабой дзве скручаныя жылы, ніці.

Д. провад.

2. Вынослівы, дужы, моцны (разм.).

Наша пакаленне двухжыльнае, яно ўсё перамагло, усё адолела.

двухзме́нны, -ая, -ае.

Які адбываецца, выконваецца ў дзве змены; працягласцю ў дзве змены.

Двухзменная работа.

Д. заняткі ва ўніверсітэце.

двухзна́чны, -ая, -ае.

Які складаецца з двух знакаў.

Д. лік.

двухкіламетро́вы, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў два кіламетры.

Двухкіламетровую зону лесу займалі партызаны.

2. Маштабам два кіламетры ў сантыметры.

Двухкіламетровая карта.

двухко́лерны, -ая, -ае.

Які мае ў сваёй афарбоўцы два колеры або складаецца з дзвюх частак рознага колеру.

Двухколерная тканіна.

Д. сцяг.

двухко́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Павозка на двух колах.

Санітарныя двухколкі адвозілі раненых.

двухко́лы, -ая, -ае.

На двух колах.

Дзіцячы д. ровар.

двухкра́тны, -ая, -ае.

Двухразовы; павялічаны ў два разы.

Д. напамін.

У двухкратным памеры.

Д. чэмпіён.

двухкры́лы, -ая, -ае.

1. З двума крыламі.

Д. планёр.

2. у знач. наз. двухкры́лыя, -ых. Атрад насякомых, які мае адну пару крылаў (напр., мухі, камары і пад.).

двухлітро́вы, -ая, -ае.

Ёмістасцю ў два літры.

Д. збан.