багаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
Станавіцца багатым.
Багацее наш край.
|| зак. разбагаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
бага́цце, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Матэрыяльныя каштоўнасці, грошы.
2. Сукупнасць прыродных рэсурсаў.
Прыродныя багацці.
3. Раскоша, шыкоўнасць.
Б. ўбрання.
4. Разнастайныя ўнутраныя якасці каго-н.
Духоўныя багацці людзей.
бага́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Чалавек, які валодае вялікім багаццем.
2. (з вялікай літары). Народнае свята ўраджаю, якое адзначаюць восенню.
Б. з агарода прагнаў, ды ў гумно загнаў (прыказка).
|| ж. бага́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).
баге́ма, -ы, ж., зб.
Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), а таксама іх бестурботны, легкадумны лад жыцця.
|| прым. баге́мны, -ая, -ае.
баге́т, -у, М -ге́це, м.
Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы.
Рамы з багету.
|| прым. баге́тавы, -ая, -ае і баге́тны, -ая, -ае.
Багетавая рама.
Багетная вытворчасць.
багі́ня, -і, мн. -і, -гі́нь, ж.
1. У антычнай міфалогіі і некаторых рэлігіях: бажаство жаночага полу.
Б.
Ісіда.
2. перан. Пра жанчыну незвычайнай прыгажосці і грацыі.
Не жанчына, а б.
ба́гна, -ы, ж.
1. Топкае балота, дрыгва.
Праваліцца ў багну.
2. перан. Усё, што засмоктвае і цягне чалавека да адсталасці і коснасці.
Б. мяшчанства.
|| прым. ба́гнавы, -ая, -ае.
багні́сты, -ая, -ае.
Балоцісты, з багнай, дрыгвой.
Багністае месца.
|| наз. багні́стасць, -і, ж.
багу́н, -у́, м.
Вечназялёная балотная расліна сямейства верасовых з рэзкім дурманным пахам.
Цвіце б.
|| прым. багуно́вы, -ая, -ае.
Б. пах.
бада́й (разм.).
1. часц. Ужыв. для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёнаў.
А б. ты прапаў!
2. пабочн. сл. Выказвае дапушчэнне якой-н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым-н.
Па багацці ўбораў няма б. прыгажэйшай пары года, як восень.
3. прысл. Амаль.
Тут некалі корчмы стаялі б. праз кожныя дзесяць кіламетраў.
◊
Бадай ці не... — падобна на тое, што.
Бадай што —
1) магчыма што, відаць што.
Бадай што я з вамі згодзен;
2) амаль, амаль што.
Мы ўжо праехалі бадай што паўдарогі.