Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыпе́рці, -пру́, -про́ш, -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; -пёр, -пе́рла; -пры́; -пёрты; зак. (разм.).

1. Тое, што і прыціснуць (у 1 знач.).

П. да плота. П. да сцяны каго-н. (таксама перан.: паставіць у становішча, з якога няма выйсця).

2. што і чым. Зачыніўшы, прыставіць шчыльна што-н., каб не адчынялася.

П. дзверы калом.

3. каго-што. Прынесці на сабе (што-н. цяжкае; разм.).

Прыпёр цэлы мяшок бульбы.

4. Прыйсці (разм.).

Ён прыпёр за пяць кіламетраў.

5. безас. Вельмі захацецца; тэрмінова спатрэбіцца (разм., груб.).

Так прыпёрла табе ехаць сёння.

|| незак. прыпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

прыпе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; прыпёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. чым да каго-чаго. Стаўшы або сеўшы блізка да каго-, чаго-н., абаперціся верхняй часткай тулава на каго-, што-н.

П. спінай да дзвярэй.

2. Тое, што і прыперці (у 4 знач.; разм.).

Чаго ты сюды прыпёрся?

3. Знайсці прыстанішча, прыстроіцца дзе-н. (разм.).

Гэтаму чалавеку няма дзе часова п.

|| незак. прыпіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прыпе́ў, -е́ву, мн. -е́вы, -е́ваў, м.

Частка песні, якая паўтараецца пасля кожнага куплета.

Вясёлы п.

прыпе́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -пе́вак, ж.

Кароткая, звычайна чатырохрадковая песня жартаўлівага або сатырычнага зместу.

А за песні, за прыпеўкі палюбілі мяне дзеўкі.

пры́печак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Месца перад чалеснікамі печы.

прыпёк¹, -у, м.

Прыбаўка ў вазе хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай мукі.

Значны п.

прыпёк², -у, м.

Месца, дзе моцна прыпякае сонца.

Легчы на прыпёку.

прыпіра́цца гл. прыперціся.

прыпіра́ць гл. прыперці.

прыпіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.

1. што. Напісаць у дадатак да чаго-н.

П. некалькі слоў.

2. каго-што. Прылічыць (у 2 знач.) запісаўшы.

П. да прызыўнога ўчастка.

3. што і каму-чаму. Палічыць вынікам чаго-н., зыходным ад каго-, чаго-н., прыналежным каму-н.

Поспех акцёра прыпісалі яго прыгажосці.

П. верш не таму, хто складаў.

|| незак. прыпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыпі́ска, -і, 2Ш-пісцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і прыпі́сванне, -я, н. (да 3 знач.).