прыпе́рці, -пру́, -про́ш, -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; -пёр, -пе́рла; -пры́; -пёрты; зак. (разм.).

1. Тое, што і прыціснуць (у 1 знач.). П. да плота. П. да сцяны каго-н. (таксама перан.: паставіць у становішча, з якога няма выйсця).

2. што і чым. Зачыніўшы, прыставіць шчыльна што-н., каб не адчынялася. П. дзверы калом.

3. каго-што. Прынесці на сабе (што-н. цяжкае; разм.). Прыпёр цэлы мяшок бульбы.

4. Прыйсці (разм.). Ён прыпёр за пяць кіламетраў.

5. безас. Вельмі захацецца; тэрмінова спатрэбіцца (разм., груб.). Так прыпёрла табе ехаць сёння.

|| незак. прыпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)