Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

біч², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек, які не мае месца жыхарства і пэўных заняткаў.

бічава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; незак., каго-што.

1. Біць, хвастаць бізуном, бічом¹ (у 1 знач.).

2. перан. Выкрываць недахопы, рэзка крытыкаваць.

Б. бюракратаў.

|| наз. бічава́нне, -я, н.

бія...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. біялагічны, напр.: біяіндыкатар, біякібернетыка, біясістэма, біятэхналогія.

біягра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

1. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н.

Б.

Янкі Купалы.

2. перан. Гісторыя якіх-н. прадметаў, з’яў, падзей.

Кожная з’ява мае сваю біяграфію.

|| прым. біяграфі́чны, -ая, -ае.

Біяграфічныя звесткі.

біяло́гія, -і, ж.

Комплекс навук аб жывых арганізмах і іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.

|| прым. біялагі́чны, -ая, -ае.

Б. факультэт.

біяпо́ле, -я, мн. -па́лі, -палёў, н.

У парапсіхалогіі: нябачнае поле (у 5 знач.), якое ствараецца якім-н. арганізмам ці групай арганізмаў вакол сябе.

біяпсі́я, -і, ж. (спец.).

Высячэнне кавалачка жывой тканкі для мікраскапічнага аналізу ў дыягнастычных мэтах.

Рабіць біяпсію.

|| прым. біяпсі́чны, -ая, -ае.

біятлані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца біятлонам.

|| ж. біятлані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. біятлані́сцкі, -ая, -ае.

біятло́н, -а, м.

Від спорту, у якім лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

|| прым. біятло́нны, -ая, -ае.

біято́кі, -аў, адз. біято́к, -у, м. (спец.).

Электрычныя напружанні ў органах, тканках і асобных клетачных элементах жывых арганізмаў.