Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыкме́ціць гл. прымеціць.

прыкмяча́ць гл. прымеціць.

прыко́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Паля, кол, умацаваныя ў зямлі (для прычалу, прывязі).

Судны на прыколе.

|| прым. прыко́льны, -ая, -ае.

прыко́лваць гл. прыкалоць.

прыко́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак. (разм.).

1. што. Зрасходаваць да канца.

Усе запасы прыкончылі.

2. каго (што). Умярцвіць, дабіць.

П. ваўка.

|| незак. прыко́нчваць, -аю, -аеш, -ае.

прыко́рм, -у, м.

1. гл. прыкормліваць.

2. Тое, чым прыкормліваюць.

|| прым. прыко́рмачны, -ая, -ае.

прыко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго (што).

Карміць у дадатак да чаго-н.

П. грудное дзіця кашай.

|| наз. прыко́рмліванне, -я, н.

прыко́ўваць гл. прыкаваць.

прыко́чваць гл. прыкаціць.

прыкра́са, -ы, ж.

1. звычайна мн. -ы, -ра́с. Аздоба, упрыгожанні.

Стаяў просты дом без прыкрас.

Расказваць без прыкрас (перан.: без перабольшання, выдумкі).

2. Тое, што і закраса.