Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыбрысці́, -рыду́, -рыдзе́ш, -рыдзе́; -рыдзём, -рыдзяце́, -рыду́ць; -ры́ў, -рыла́, -ло́; -рыдзі; зак. (разм.).

Брыдучы, прыйсці куды-н.

прыбудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Пабудаваць у дадатак да чаго-н.

П. трысцен да хаты.

|| незак. прыбудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыбудо́ва, -ы, ж. і прыбудо́ўванне, -я, н.

прыбудо́ва, -ы, ж.

1. гл. прыбудаваць.

2. мн. -ы, -до́ў. Прыбудаваны будынак.

Драўляная п.

прыбы́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Сума, на якую даход перавышае выдаткі.

Чысты п.

2. Абагульняючы паказчык фінансавых вынікаў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.

3. перан. Карысць, выгада (разм.).

Які п. нам з гэтага?

4. Пра з’яўленне патомства (у сям’і, гаспадарцы і пад.; разм.).

Чакаць прыбытку ў хаце.

прыбытко́вы, -ая, -ае.

Які прыносіць прыбытак; выгадны.

Прыбытковая галіна гаспадаркі.

Прыбыткова (прысл.) прадаць што-н.

|| наз. прыбытко́васць, -і, ж.

прыбы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.

1. Прыйсці, прыехаць (афіц.).

Цягнік прыбыў своечасова. П. да месца прызначэння.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца, прыбавіцца.

Вада прыбыла.

|| незак. прыбыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыбыццё, -я́, н. (да 1 знач.) і прыбыва́нне, -я, н.

Расклад прыбыцця цягнікоў.

прыбяга́ць гл. прыбегчы.

прыбядня́цца гл. прыбедніцца.

прыва́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак.

1. каго (што). Імітуючы голас або прыцягваючы ўвагу якой-н. прынадай, паклікаць, прымусіць наблізіцца.

П. глушца.

П. ваўка.

2. каго-што. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або прыйсці куды-н.

Святло ў акне прывабіла нас.

Пах смажанага прывабіў мяне на кухню.

3. каго (што). Выклікаць да сябе сімпатыю, прыхільнасць, станоўчыя адносіны.

П. сваёй знешнасцю.

4. перан., каго (што). Стаць для каго-н. заманлівым, прыемным.

Яго прывабіла добрая пасада.

|| незак. прыва́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыва́бліванне, -я, н.

прыва́блівы, -ая, -ае.

Які прываблівае да сябе сваімі якасцямі, уласцівасцямі.

Прываблівая знешнасцы

|| наз. прыва́блівасць, -і, ж.