прыбра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бра́ў, -ра́ла; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. каго-што. Адзець прыгожа, лепш, чым звычайна; упрыгожыць. П. галаву кветкамі.

2. што і без дап. Прывесці ў парадак. П. у хаце. П. на стале.

3. што. Прыняць адкуль-н. П. посуд са стала.

Прыбраць да рук каго-што (разм.) — цалкам падпарадкаваць сабе каго-н. або завалодаць чым-н., захапіць сабе што-н.

|| незак. прыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. і прыбіра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)