Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прахало́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Рабіць што-н. павольна, не спяшаючыся; гультайнічаць.

прахапі́цца, -аплю́ся, -о́пішся, -о́піцца; зак.

Раптоўна прачнуцца, абудзіцца.

П. ад моцнага стуку.

|| незак. прахапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і прахо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прахапі́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́піць; -о́плены; зак., каго-што (разм.).

Пра вецер, холад і пад.: пранізаць наскрозь.

Яго прахапіла ветрам.

|| незак. прахо́пліваць, -ае.

прахарчава́цца, -чу́юся, -чу́ешся, -чу́ецца; -чу́йся; зак.

Пракарміцца.

П. зіму.

|| незак. прахарчо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прахарчо́ўванне, -я, н.

прахарчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны; зак., каго (што).

Пракарміць.

|| незак. прахарчо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прахарчо́ўванне, -я, н.

прахварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

Прабыць хворым на працягу якога-н. часу.

Прахварэў тыдзень.

прахваці́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ціць; -а́чаны; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і прахапіць.

|| незак. прахва́тваць, -ае.

прахво́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў м. (разм., пагард.).

Нягоднік, падлюга.

|| ж. прахво́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

прахо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. прайсці.

2. мн. -ы, -аў. Месца, па якім можна прайсці праз што-н., дзе-н.

П. цераз мост.

П. паміж радамі ў тэатры.

Задні праход (спец.) — канечная частка прамой кішкі.

прахо́джанне гл. прайсці.