Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пратэ́ктар¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дзяржава, якая ажыццяўляе пратэктарат.

пратэ́ктар², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Патоўшчаная частка пакрышкі, якая непасрэдна сутыкаецца з дарогай.

|| прым. пратэ́ктарны, -ая, -ае.

Пратэктарная рызіна.

пратэктара́т, -а і -у, Ма́це, м.

1. -у. Форма залежнасці, пры якой слабейшая краіна, фармальна захоўваючы свой дзяржаўны лад, фактычна падпарадкавана мацнейшай імперыялістычнай дзяржаве.

2. -а. Краіна, што знаходзіцца ў такой залежнасці.

На тэрыторыі пратэктарата.

пратэ́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Апякунства, падтрымка каго-н. ва ўладкаванні на работу, у прасоўванні па службе і пад.

Зрабіць пратэкцыю каму-н. Уладкавацца куды-н. па пратэкцыі.

|| прым. пратэкцы́йны, -ая, -ае.

пратэкцыяні́зм, -у, м. (кніжн.).

1. Эканамічная палітыка дзяржавы, накіраваная на ахову нацыянальнай эканомікі ад замежнай канкурэнцыі.

2. Падбор службовых асоб не па дзелавых якасцях, а па знаёмстве, па пратэкцыі.

|| прым. пратэкцыяні́сцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

пратэкцыяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік пратэкцыянізму (у 1 знач.).

пратэрмінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Прапусціць устаноўлены тэрмін чаго-н.

П. ад’езд у камандзіроўку.

|| незак. пратэрміно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пратэрміно́ўка, і, ДМ -ўцы, ж. і пратэрміно́ўванне, -я, н.

пратэ́са, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Атрыбут царкоўных шэсцяў у выглядзе палотнішча, прымацаванага да дрэўка з вобразам Хрыста, святых; харугва.

пратэ́ст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Рашучае пярэчанне супраць чаго-н.

Дэманстрацыя пратэсту.

Выказаць п.

2. Заява аб нязгодзе з якім-н. рашэннем (спец.).

П. пракурора.

3. Афіцыйнае пацвярджэнне факта нявыплаты ў тэрмін па вэксалі (спец.).

П. вэксаля.

пратэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

1. незак., супраць чаго. Заяўляць пратэст (у 1 знач.), выказваць нязгоду.

П. супраць гонкі ўзбраенняў.

2. зак. і незак., што. Прынесці (прыносіць), зрабіць (рабіць) пратэст (у 2 і 3 знач.; спец.).

|| зак. таксама апратэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 2 знач.).

|| наз. апратэстава́нне, -я, н. (да 2 знач.).