Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

электраця́га, -і, ДМя́зе, ж.

Прымяненне электраэнергіі ў якасці цягі на транспарце.

электрашо́к, -у, м. (спец.).

Метад лячэння псіхічных расстройстваў шляхам раздражнення мозга дазіраванымі электрычнымі разрадамі.

|| прым. электрашо́кавы, -ая, -ае.

электраэне́ргія, -і, ж.

Электрычная энергія.

электро́бус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мнагамесная транспартная машына, якая працуе на акумулятарных батарэях без рэек і проваду.

|| прым. электро́бусны, -ая, -ае.

электро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).

Дадатны э. (анод). Адмоўны э. (катод).

2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.

Зварачны э.

|| прым. электро́дны, -ая, -ае.

электро́ліз, -у, м. (спец.).

Хімічны працэс распаду рэчыва на састаўныя часткі пры праходжанні праз яго электрычнага току.

|| прым. электро́лізны, -ая, -ае.

электро́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння электрычнага напружання, электрычнага патэнцыялу.

электро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Элементарная часціца з найменшым адмоўным электрычным зарадам.

|| прым. электро́нны, -ая, -ае.

электро́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Навука аб узаемадзеянні электронаў з электрамагнітнымі палямі і аб метадах стварэння электрычных прыбораў і абсталявання.

электронна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. электронны (у 2 знач.), напр.: электронна-акустычны, электронна-аптычны, электронна-вылічальны, электронна-вымяральны, электронна-лічыльны, электронна-мікраскапічны, электронна-ядзерны.