Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цаца́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

У выразе: абяцанка — цацанка, а дурню радасць (разм.) — дурань радуецца абяцанню, якое можа не ажыццявіцца.

цаца́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Птушка атрада курыных.

|| прым. цаца́рчын, -а.

ца́цачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які вырабляе цацкі.

|| ж. ца́цачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

ца́цка, -і, ДМ -ццы, мн. -і, -цак, ж.

1. Прадмет, прызначаны для гульні, аздобы, упрыгожання.

Магазін дзіцячых цацак.

Ёлачныя цацкі.

2. Што-н. вельмі прыгожае, цікава аздобленае.

Не кватэра, а ц.

3. перан. Той, кім распараджаюцца па ўласным жаданні, хто служыць каму-н. для пацех.

Быць цацкай у чужых руках.

4. Пра тое, што з’яўляецца прадметам клопату, непрыемнасці (разм.).

Параніў руку — зрабіў сабе цацку.

|| памянш.-ласк. ца́цачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ца́цачны, -ая, -ае.

Ц. магазін.

ца́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. Гуляць з кім-, чым-н.; забаўляцца.

2. перан. Займацца якой-н. клопатнай справай; важдацца з кім-, чым-н.

Хопіць ц. з гультаём.