Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хлыста́ць, хлышчу́, хлы́шчаш, хлы́шча; хлышчы́; хлыста́ны; незак.

Тое, што і хвастаць.

|| аднакр. хлы́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хлыста́нне, -я, н.

хлысто́ўства, -а, н.

Адзін з кірункаў сектанцтва ў Расіі ў 17—18 стст.

|| прым. хлысто́ўскі, -ая, -ае.

хлысто́ўшчына, -ы, ж.

Тое, што і хлыстоўства.

хлю́пат, -у, М -паце, м. (разм.).

Гукі, якія ўтвараюцца пры пераліванні, плёскаце вады.

хлю́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Плюхацца (у гразі, вадзе).

|| наз. хлю́панне, -я, н.

хлю́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць харакгэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць).

Пад нагамі хлюпала вада.

2. Рухацца, ісці па чым-н. вязкім, гразкім, утвараючы такія гукі.

Х. па гразі.

3. Плакаць, усхліпваючы.

4. 3 шумам, часта ўцягваць носам паветра пры насмарку, плачы.

Х. носам.

|| аднакр. хлю́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 3 і 4 знач.).

|| наз. хлю́панне, -я, н.

хлю́пік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., зневаж.).

Бязвольны, нікчэмны, маладушны чалавек.

Нікчэмны х.

хлю́пкі, -ая, -ае (разм.).

Гразкі, багністы, балоцісты.

Хлюпкая дарога.

|| наз. хлю́пкасць, -і, ж.

хлю́пнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Упасці, плюхнуцца ў што-н. вязкае, вадкае.

Х. ў гразь.

хлюст, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Франтаваты, нахабны, пранырлівы чалавек.