Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трохство́льны, -ая, -ае.

З трыма стваламі.

Трохствольнае ружжо.

трохство́ркавы, -ая, -ае.

З трыма створкамі.

Трохстворкавае акно.

трохто́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Твор або збор твораў у трох тамах.

трохто́мны, -ая, -ае.

Які складаецца з трох тамоў.

Т. раман.

трохто́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Аўтамашына грузападымальнасцю ў тры тоны.

трохто́нны, -ая, -ае.

1. Масай у тры тоны.

Т. груз.

2. Разлічаны на грузападымальнасць у тры тоны.

Т. кран.

трохтыднёвы, -ая, -ае.

1. Які працягваецца тры тыдні.

Трохтыднёвая камандзіроўка.

2. Разлічаны на тры тыдні.

Т. запас харчоў.

3. Узростам у тры тыдні.

Трохтыднёвае дзіця.

трохты́сячны, -ая, -ае.

1.

Ліч. парадк. да тры тысячы.

2. Які складаецца з трох тысяч адзінак.

Т. атрад.

тро́ху, прысл. (разм.).

Тое, што і трохі.

трохчле́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Алгебраічны выраз, які складаецца з трох адначленаў.

|| прым. трохчле́нны, -ая, -ае.