трохтыднёвы, -ая, -ае.

1. Які працягваецца тры тыдні.

Трохтыднёвая камандзіроўка.

2. Разлічаны на тры тыдні.

Т. запас харчоў.

3. Узростам у тры тыдні.

Трохтыднёвае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)