Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кра́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць дробнымі кроплямі (пра дождж).

Стаў к. дождж.

2. Пакрываць крапам што-н.

К. чарнілам на паперу.

|| наз. кра́панне, -я, н.

крапе́ж, -пяжу́, м., зб. (спец.).

1. Матэрыял (стойкі, шчыты і пад.) для мацавання горных вырабатак.

2. Дэталі для змацавання чаго-н. (балты, заклёпкі).

|| прым. крапе́жны, -ая, -ае.

К. лес.

крапіва́, -ы́, ж.

Травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі пякучымі валаскамі на сцябле і лісці.

Нарваць крапівы.

|| прым. крапі́ўны, -ая, -ае.

Крапіўная ліхаманка — тое, што і крапіўніца (у 1 знач.).

крапі́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Пэндзаль для апырсквання свянцонай вадой пры царкоўных абрадах.

крапі́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пасудзіна для свянцонай вады, у якую мачаюць крапіла.

крапі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Горнарабочы, які працуе на крапежных работах.

кра́піна, -ы, мн. -ы, -пі́н, ж.

Пляма іншага колеру на чым-н.

Матэрыял у крапіны.

|| памянш. кра́пінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

крапі́ўнік, -а і -у, м.

1. -а, мн. -і, -аў. Стракаты матылёк, вусені якога жывуць на крапіве.

2. -у. Зараснік крапівы.

крапі́ўніца, -ы, ж.

1. Хвароба, якая суправаджаецца свербам і з’яўленнем на скуры пухіркоў, падобных да апёкаў крапівы.

2. Род матылькоў з чорным абрамленнем крылаў і блакітнымі плямамі на іх.

крапі́ць, краплю́, кро́піш, кро́піць; кро́плены; незак., каго-што.

1. Пырскаць на каго-, што-н.

К. сцены вадой.

2. Пырскаць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў.

К. крапілам.

|| зак. акрапі́ць, акраплю́, акро́піш, акро́піць; акро́плены і пакрапі́ць, -краплю́, -кро́піш, -кро́піць; -кро́плены.