Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

двухадзі́ны, -ая, -ае (кніжн.).

Які складаецца з дзвюх частак, двух элементаў і ўтварае адзінства.

двухбо́ртны, -ая, -ае.

Які мае два барты з гузікамі на кожным (пра адзенне).

Д. касцюм.

двухвярсто́вы, -ая, -ае (уст.).

1. Працягласцю ў дзве вярсты.

Двухвярстовая адлегласць.

2. Маштабам дзве вярсты ў цалі (пра карту).

двухгадзі́нны, -ая, -ае.

1. Які працягваецца дзве гадзіны.

Д. даклад.

2. Які прыбывае ці ад’язджае ў дзве гадзіны (пра цягнік, параход і пад.; разм.).

Д. параход.

двухгадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. двухгоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў два гады.

Д. тэрмін.

Двухгадовае дзіця.

двухгало́вы, -ая, -ае.

3 дзвюма галовамі.

Д. змей.

Двухгаловы арол — відарыс арла з дзвюма галовамі на дзяржаўным гербе Расійскай Федэрацыі.

двухго́ддзе, -я, н.

1. Тэрмін у два гады.

Мінулае д.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася два гады назад.

Споўнілася д. са дня прыняцця Закона «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».

|| прым. двухгадо́вы, -ая, -ае.

двухдзённы, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў два дні.

Д. турысцкі паход.

2. Разлічаны, прызначаны на два дні.

Д. запас харчоў.

двухдо́льны, -ая, -ае (спец.).

1. Які складаецца з дзвюх семядоль.

Двухдольныя расліны.

2. у знач. наз. двухдо́льныя, -ых. Клас пакрытанасенных раслін, зародак якіх складаецца з дзвюх семядоль.

3. Які складаецца з дзвюх рытмічных долей, частак.

Д. памер верша.

двухдо́мны, -ая, -ае (спец.).

1. Такі, у якога мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны).

Каноплі, крапіва — двухдомныя расліны.

2. у знач. наз. двухдо́мныя, -ых. Клас раслін, у якіх мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах.

Сямейства двухдомных.