Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прапра́дзед, -а, М -дзедзе, мн. -дзеды, -аў, м.

Бацька прадзеда ці прабабкі.

прапра́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Добра спражыцца.

Гарох прапражыўся.

прапра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Добра спражыць.

П. боб.

2. Правесці які-н. час, пражачы што-н.

Увесь вечар прапражыла гарох.

прапрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

1. Старанна разгладзіць (прасам).

П. кашулю.

2. Правесці які-н. час, прасуючы (гл. прасаваць¹) што-н.

|| незак. прапрасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

прапрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. Правесці які-н. час, працуючы дзе-н.

П. пяць гадоў.

2. што. Вывучыць, азнаёміцца з чым-н., падвергнуць разгляду (разм.).

П. класічныя творы.

|| незак. прапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапрацо́ўванне, -я, н. (да 2 знач.) і прапрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 знач.).

прапускны́, -а́я, -о́е.

Які служыць для пропуску, праходу куды-н.

П. пункт. П. білет.

Прапускная здольнасць — магчымасць у вызначаны тэрмін абслужыць, перавезці каго-, што-н. у максімальнай колькасці.

прапусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. што. Даць пранікнуць чаму-н. праз што-н.

Штора не прапускае святло.

2. каго-што. Прыняўшы, абслужыць, апрацаваць і пад.

П. праз станцыю трыццаць цягнікоў.

3. каго-што. Прымусіць прайсці праз што-н.

П. праз сепаратар.

4. што. Прыняўшы, зрабіць разгляд, ацаніць (разм.).

П. артыкул праз аддзел.

5. каго-што. Даць дарогу каму-, чаму-н., дазволіць прайсці, праехаць куды-н.

П. у парк. П. дзяцей наперад.

6. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н., прамінуць; прайсці, праехаць міма, не заўважыўшы, празяваўшы што-н.

П. два завулкі, а потым завярнуць.

Сачыць, каб не п. свой прыпынак.

7. што. Дазволіць друкаваць, ставіць на сцэне, дэманстраваць і пад.

Выдавецтва не прапусціла дрэнна падрыхтаваны рукапіс.

8. што. Не запоўніць якое-н. месца ў чым-н., не заняць час якім-н. дзеяннем.

П. радок для прозвішча ў дакуменце. П. адзін сказ.

9. што. Не з’явіцца (на сход, заняткі і пад.).

П. тыдзень вучобы.

10. што. Не скарыстаць што-н., упусціць.

Загаварыліся і прапусцілі трамвай. П. зручны момант.

11. што. Выпіць (спіртнога; разм.).

П. па кілішку.

|| незак. прапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. про́пуск, -у, м. (да 1—10 знач.) і прапуска́нне, -я, н. (да 1—5, 7 і 11 знач.).

прапушча́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які прапускае праз сябе што-н.

П. для святла.

|| наз. прапушча́льнасць, -і, ж.

прапха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Прапхнуць у некалькі прыёмаў.

прапхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак. (разм.).

Пхаючыся, прабрацца праз натоўп.

|| незак. прапіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прапі́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.