праню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і пра каго-што (разм., неадабр.).
Тое, што і разведаць (у 1 знач.).
Пранюхаў, дзе можна пажывіцца.
|| незак. праню́хваць, -аю, -аеш, -ае.
праня́цца, прайму́ся, про́ймешся, про́ймецца; праня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; прайміся; зак.
1. (1 і² ас. не ўжыв.). Стаць насычаным чым-н.
Сцены праняліся вільгаццю.
2. Глыбока пранікнуцца якім-н. пачуццём.
П. павагай да старэйшых.
|| незак. прайма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
праня́ць, прайму́, про́ймеш, про́йме; праня́ў, -няла́, -ло́; праймі; праня́ты; зак.
1.(1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Прабраць, пранікнуць усярэдзіну.
Сырасць праняла мяне наскрозь.
Праняў холад.
2. перан., каго. Моцна падзейнічаць на каго-н.
Нічым яго не проймеш.
Гэта гора праняло ўсіх да слёз.
3. безас., каго. Пранесці (пра панос; разм.).
|| незак. прайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прапаве́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак.
1. Гаварыць пропаведзь (уст.).
2. перан., што. Распаўсюджваць якое-н. вучэнне, погляды, думкі і пад. (кніжн.).
П. новыя ідэі.
прапаве́днік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто гаворыць пропаведзі.
2. перан., чаго. Распаўсюджвальнік якога-н. вучэння, поглядаў, ідэй і пад. (кніжн.).
|| ж. прапаве́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. прапаве́дніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
П. тон.
прапага́нда, -ы, ДМ -дзе, ж.
Распаўсюджванне ў масах і растлумачэнне якіх-н. ідэй, ведаў, вучэння, поглядаў.
П. перадавых ідэй сучаснасці.
|| прым. прапаганды́сцкі, -ая, -ае.
прапагандава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; незак., што.
Займацца прапагандай чаго-н.
П. перадавы вопыт.
прапаганды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто займаецца прапагандай чаго-н.
|| ж. прапаганды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. прапаганды́сцкі, -ая, -ае.
прападо́бнасць, -і, ж.
У праваслаўнай царкве: тытулаванне святароў, іераманахаў, іерэяў, пратаіерэяў (у спалучэнні з займеннікамі «ваша», «іх», «яго»).
Ваша п.