праня́ць, прайму́, про́ймеш, про́йме; праня́ў, -няла́, -ло́; праймі; праня́ты; зак.

1.(1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Прабраць, пранікнуць усярэдзіну.

Сырасць праняла мяне наскрозь.

Праняў холад.

2. перан., каго. Моцна падзейнічаць на каго-н.

Нічым яго не проймеш.

Гэта гора праняло ўсіх да слёз.

3. безас., каго. Пранесці (пра панос; разм.).

|| незак. прайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)