Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пралётны¹, -ая, -ае.

Пра птушак: від, які паяўляецца вясной або восенню пры пералёце.

пралётны² гл. пралёт¹.

пралі́к, -у, мн. -і, -аў, м.

Памылка, промах, няўдача.

Бачыць не толькі поспехі, а і пралікі.

пралі́ў, -ліва, мн. -лівы, -ліваў, м.

Вузкая водная прастора паміж двума морамі, паміж востравам і мацерыком і пад.

Керчанскі п.

|| прым. пралі́ўны, -ая, -ае.

праліўны́, -а́я, -о́е.

Пра вельмі моцны дождж.

П. дождж.

пралі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лье́цца і -ліе́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся; зак.

Пацячы, паліцца.

Праліўся дождж.

Колькі там слёз пралілося (перан.; высок.).

|| незак. праліва́цца, -а́ецца.

пралі́ць, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ло́; -лі; -літы; зак., што.

1. Тое, што і разліць (у 1 знач.).

П. ваду на падлогу.

П. чыю-н. кроў (перан.: забіць каго-н.; высок.).

|| незак. праліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. праліццё, -я́, н. (да 1 знач.; высок.).

пралічы́цца, -ічу́ся, -ічышся, -ічыцца; зак.

1. Памыліцца ў падліках.

П. на сто рублёў.

2. Памыліцца ў меркаваннях, планах.

Вораг пралічыўся.

|| незак. пралі́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

пра́лля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем.

прало́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Уступная частка літаратурнага, тэатральнага або музычнага твора.

|| прым. прало́гавы, -ая, -ае.