Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прадэкламава́ць гл. дэкламаваць.

прадэманстрава́ць гл. дэманстраваць.

прад’яві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што.

1. Паказаць у пацверджанне чаго-н.

Прад’явіце праязныя дакументы!

2. Заявіць аб якой-н. прэтэнзіі ў адносінах да каго-н. (афіц.).

П. абвінавачанне.

П. іск.

|| незак. прад’яўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прад’яўле́нне, -я, н.

прад’яўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (афіц.).

Той, хто прад’яўляе што-н., які-н. дакумент.

П. мандата.

Чэк з выплатай на прад’яўніка.

|| ж. прад’яўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. прад’яўні́чы, -ая, -ае.

П. чэк.

прае́зд, -у, М -дзе, м.

1. гл. праехаць.

2. мн. -ы, -аў. Месца, дзе можна праехаць.

Вузкі п.

3. мн. -ы, -аў. Вуліца або завулак, якія злучаюць паралельныя вуліцы.

прае́здам, прысл.

Праязджаючы міма, па дарозе.

Наведаць сяброў п.

прае́зджы, -ая, -ае.

1. Які праязджае міма.

Праезджыя людзі.

Многа праезджых (наз.).

2. Пра шлях: прыгодны, прызначаны для язды.

Праезджая дарога.

Праезджая частка вуліцы.

прае́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што. Патраціць на паездку (разм.).

П. пяцьдзясят рублёў.

2. Правесці які-н. час у яздзе.

Праездзіў тры тыдні.

прае́зны, -ая, -ае.

Тое, што і праезджы (у 2 знач.).

П. мост.

прае́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н.

П. гідратурбіны.

Дыпломны п. (у тэхнічнай вышэйшай навучальнай установе).

2. Папярэдні тэкст якога-н. дакумента.

П. рэзалюцыі.

3. План, задума.

Строіць п. асушэння балот.

|| прым. прае́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).