Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прагарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні; -го́рнуты; зак., што.

1. Гартаючы, перабраць старонкі, лісты чаго-н.

П. кнігу.

2. Разграбаючы, прачысціць.

П. дарожку ў снезе.

|| незак. праго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

прагарта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

1. Тое, што і прагарнуць (у 1 знач.).

2. Правесці які-н. час, гартаючы што-н.

Увесь вечар прагартаў кнігі.

прагарэ́лы, -ая, -ае.

Які прагарэў зрабіўся дзіравым.

прагарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца дзіравым ад агню.

Сцяна прагарэла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Згарэць зусім.

Дровы ў печы прагарэлі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць які-н. час.

Ліхтар прагарэў усю ноч.

4. перан. Пацярпець няўдачу ў справе, пераважна грашовай (разм.).

Справа мая прагарэла.

|| незак. прагара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2 і 4 знач.) і прага́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

прагі́б, -у, м.

1. гл. прагнуцца, прагнуць.

2. мн. -ы, -аў. Прагнутае месца.

Трэшчына ў прагібе.

прагіба́нне і прагіна́нне гл. прагнуцца, прагнуць.

прагіба́цца і прагіна́цца гл. прагнуцца.

прагіба́ць і прагіна́ць гл. прагнуць.

прагімна́зія, -і, мн. -і, -зій, ж. (уст.).

Няпоўная (з чатырох- або шасцікласным курсам) гімназія.

прагі́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і прагіб (у 2 знач.).