Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прабе́гчыся, -бягу́ся, -бяжы́шся, -бяжы́цца; -бяжы́мся, -бежыце́ся, -бягу́цца; -бе́гся, -бе́глася; -бяжы́ся; зак.

1. Прабегчы нямнога, каб размяцца.

Чалавек злез з саней і прабегся.

2. Тое, што і прабегчы (у 5 знач.; разм.).

П. па клавіятуры.

|| наз. прабе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 знач.; спец.).

прабе́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Незапоўненае месца ў тэксце, прагал (паміж літарамі, словамі, радкамі).

Пакінуць п.

2. перан. Недахоп, недагляд.

П. у ведах.

|| прым. прабе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

П. матэрыял (у друкарскім наборы: брусочкі для ўтварэння прамежкаў).

прабі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (спец.).

1. Вызначаць колькасць высакароднага металу ў злітках, рудах, сплавах.

2. Ставіць пробу на вырабы з высакародных металаў.

|| наз. прабі́раванне, -я, н.; прым. прабі́рны, -ая, -ае.

П. аналіз.

прабіўны́, -а́я, -о́е.

1. Які прабівае што-н.

Прабіўная сіла снарада.

2. перан. Энергічны і настойлівы (разм.).

П. хлопец.

прабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -біся; зак.

1. Прабрацца праз што-н., пераадольваючы перашкоды.

Полк прабіўся да ракі.

П. праз натоўп.

2. Пражыць з цяжкасцю (разм.).

П. да вясны.

3. Пра расліны: вылезці з зямлі.

Прабілася зялёная травіца.

|| незак. прабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прабіццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

прабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -біў, -біла; -бі; -біты; зак.

1. гл. біць.

2. што. Ударамі або іншым спосабам зрабіць адтуліну, праход у чым-н.

П. адтуліну ў сцяне.

П. сабе дарогу (перан.: дасягнуць поспеху).

3. што. З цяжкасцю дабіцца ажыццяўлення чаго-н.

П. праект будаўніцтва Дома культуры.

|| незак. прабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

|| наз. прабіва́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

прабле́ма, -ы, мн. -ы, -ле́м, ж.

1. Складанае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання.

Вырашыць праблему.

П. землекарыстання.

2. перан. Пра што-н. цяжка вырашальнае, ажыццявімае (разм.).

Гэта для мяне не п. (можна лёгка і проста зрабіць).

|| прым. прабле́мны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Праблемныя пытанні.

праблематы́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Яшчэ недаказаны, які з’яўляецца праблемай.

Праблематычнае меркаванне.

2. Малапраўдападобны, няпэўны.

Праблематычная заява.

|| наз. праблематы́чнасць, -і, ж.

праблісну́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́; зак.

Бліснуць раптоўна праз што-н.

Праз воблакі прабліснула сонца.

Прабліснула нейкая надзея (перан.).

прабо́іна, -ы, мн. -ы, -бо́ін, ж.

Прабітае наскрозь месца, дзірка.

П. ў сцяне.