Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

інды́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.

Змяняць быка на індыка — памыліцца пры выбары (замест лепшага выбраць горшае).

|| ж. інды́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. інды́чы, -ая, -ае.

індыка́тар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. -а. Прыбор для вымярэння фізічных велічынь, адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта, за якім вядзецца назіранне.

Візуальны і.

Акустычны і.

2. -у. Рэчыва, якое з’яўляецца хімічным рэактывам.

І. кіслых рэакцый.

|| прым. індыка́тарны, -ая, -ае.

індыферэ́нтны, -ая, -ае (кніжн.).

Абыякавы, раўнадушны.

Індыферэнтныя адносіны.

|| наз. індыферэ́нтнасць, -і, ж.

індыферэнты́зм, -у, м. (кніжн.).

Індыферэнтныя адносіны да чаго-н.

індычаня́ і індычанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня індычкі.

індычы́на, -ы, ж.

Мяса індыка (індычкі) як харч.

індыя́нка гл. індзейцы, індыйцы.

і́ндэкс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Паказальнік, спіс чаго-н.

І. геаграфічных назваў.

І. імён.

2. Лічбавы (або літарны) паказчык чаго-н.

І. прамысловай вытворчасці.

І. аптовых цэн.

3. Умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі.

Паштовы і.

|| прым. і́ндэксны, -ая, -ае.

індэтэрміні́зм, -у, м.

Супрацьлеглая дэтэрмінізму канцэпцыя, якая адмаўляе ўсеагульную заканамернасць і прычынную залежнасць і абумоўленасць у прыродзе і грамадстве і сцвярджае наяўнасць станаў або падзей, для якіх прычына не існуе або не можа быць вызначана.

|| прым. індэтэрміністы́чны, -ая, -ае.

і́ней, -ю, м.

Ледзяныя крышталікі, якія ўтвараюцца ў выніку ахаладжэння вадзяной пары і асядаюць тонкім слоем на дрэвах, глебе і інш.

Трава пакрылася інеем.