Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

электраста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Электрычная станцыя — прадпрыемства на якім здабываецца электраэнергія з іншых відаў энергіі.

Атамная э.

электраста́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

Раздзел электрадынамікі, які вывучае ўласцівасці электрычнасці, узаемадзеянне электрычных зарадаў у адносна нерухомым стане.

|| прым. электрастаты́чны, -ая, -ае.

электратабло́, нескл., н.

Экран з электрычнымі сігнальнымі сістэмамі інфармацыйнага прызначэння.

электратра́нспарт, -у, М -рце, м.

Транспарт, які працуе на электрычнай цязе.

|| прым. электратра́нспартны, -ая, -ае.

электратэрапі́я, -і, ж. (спец.).

Тое, што і электралячэнне.

|| прым. электратэрапеўты́чны, -ая, -ае.

электратэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па электратэхніцы.

2. Рабочы, які займаецца ўстаноўкай, зборкай, рамонтам і пад. электрычнага абсталявання і электрычных прыбораў.

электратэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Навука аб прымяненні электрычнасці для пракгычных мэт, а таксама само такое прымяненне.

|| прым. электратэхні́чны, -ая, -ае.

электрафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Прылада для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках.

|| прым. электрафо́нны, -ая, -ае.

электрахі́мія, -і, ж.

Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае сувязь электрычных і хімічных працэсаў.

|| прым. электрахімі́чны, -ая, -ае.

электрахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Самаходнае судна з электрарухавікамі.

|| прым. электрахо́дны, -ая, -ае.