экспрэ́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Цягнік, аўтобус, параход і пад., якія ідуць з вялікай хуткасцю і спыняюцца толькі на галоўных прыпынках, станцыях.
|| прым. экспрэ́сны, -ая, -ае.
экспрэсі́ўны, -ая, -ае (кніжн.).
Выразны, з экспрэсіяй.
Экспрэсіўныя сродкі мовы.
|| наз. экспрэсі́ўнасць, -і, ж.
экспрэ́сія, -і, ж. (кніжн.).
Выразнасць, сіла выражэння пачуццяў, перажыванняў і пад.
Дэкламаваць з экспрэсіяй.
экспрэсіяні́зм, -у, м.
Плынь у мастацтве і літаратуры 1-й палавіны 20 ст., прадстаўнікі якой лічылі сваёй асноўнай задачай выражэнне ўнутранага свету мастака, яго суб’ектыўных творчых перажыванняў.
|| прым. экспрэсіяністы́чны, -ая, -ае.
экспрэсіяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Мастак — паслядоўнік экспрэсіянізму.
|| ж. экспрэсіяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. экспрэсіяні́сцкі, -ая, -ае.
экспрэс-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тэрміновы, аператыўны, напр.: экспрэс-аналіз, экспрэс-дыягностыка, экспрэс-інфармацыя, экспрэс-лабараторыя (якая ажыццяўляе тэрміновыя аналізы, пробы), экспрэс-проба.
экста́з, -у, м.
1. Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця.
Дайсці да экстазу.
Гаварыць што-н. у экстазе.
2. Від афектыўнага псіхічнага расстройства, непрытомна-раз’юшаны стан (спец.).
|| прым. экстаты́чны, -ая, -ае.
э́кстра, нескл. прым.
Самы лепшы, найвышэйшы (пра якасць, гатунак тавару).
Шакалад э.
экстра..., прыстаўка.
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. словам «найвышэйшы», «звыш», «па-за», «дадаткова», напр.: экстраклас, экстраардынарны, экстразанальны, экстрапошта.