Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крыжаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Два брусы, дзве планкі, змацаваныя ў выглядзе крыжа.

2. Прыстасаванне на месцы перасячэння рэйкавых пуцей для пераводу цягніка на другі пуць (спец.).

крыжавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. крыж.

2. Скрыжаваны, перакрыжаваны.

Крыжавыя дарогі.

крыжадзю́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая лясная птушка сямейства ўюрковых з перакрыжаванымі канцамі дзюбы.

|| прым. крыжадзю́бавы, -ая, -ае.

крыжа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і крыжаносец.

крыжакве́тныя, -ых.

Сямейства двухдольных раслін, кветка якіх складаецца з чатырох пялёсткаў, размешчаных крыж-накрыж (напр., капуста, бручка).

крыжа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Дзікая качка.

|| прым. крыжа́нкавы, -ая, -ае.

крыжано́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

Удзельнік крыжовых паходаў, які першапачаткова насіў на адзенні чырвоны крыж.

крыжападо́бны, -ая, -ае.

Які мае выгляд, форму крыжа.

К. меч.

|| наз. крыжападо́бнасць, -і, ж.

крыжачо́к, -чка́, м.

Беларускі народны парны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

крыжо́вы, -ая, -ае.

1. гл. крыж.

2. Які па форме нагадвае крыж.

Крыжовае скляпенне.

Крыжовыя паходы — захопніцкія паходы заходнееўрапейскіх рыцараў у 11—13 стст. на Блізкі Усход.