Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

драндуле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. (разм., жарт.).

Стары экіпаж, аўтамабіль і пад.

Ці варта трэсціся на гэтым драндулеце?

дра́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Аладка, блін з дранай бульбы.

Няма смачнейшай ежы, як дранікі са смятанай.

драні́ца, -ы, ж.

Тое, што і дранка.

Дах з драніцы.

|| прым. драні́чны, -ая, -ае.

дра́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. зб. Тонкая драўляная дошчачка для крыцця даху або для абівання сцен пад тынкоўку.

2. мн. -і, -нак. Кожная з такіх дошчачак.

дранку́ля, -і, мн. -і, -ку́ль, ж.

Буйны шрот.

Дранкулі рыхтуюць на мядзведзяў.

дранцве́ць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; незак.

Траціць адчувальнасць, дзеравянець.

Нага дранцвее.

|| зак. здранцве́ць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е і адранцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. дранцве́нне, -я, н.

дра́ны, -ая, -ае.

1. Зношаны, падраны.

Драныя боты.

2. Здробнены на тарцы.

Аладкі з дранай бульбы.

драп, -у, м.

Тоўстая шарсцяная тканіна, з якой шыюць верхняе адзенне.

Паліто з драпу.

|| прым. дра́павы, -ая, -ае.

драпа́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спружыноўка, культыватар.

|| прым. драпа́чны, -ая, -ае.

драпа́к², -а́, м.

У выразе: даць (задаць) драпака (разм.) — кінуцца наўцёкі; уцячы.