Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

індустрыя́льны, -ая, -ае.

1. гл. індустрыя.

2. Тое, што і прамысловы.

Індустрыяльная дзяржава.

індыві́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і індывідуум.

індывідуалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й, -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) індывідуальным (у 1 знач.), не падобным на іншых; устанавіць (устанаўліваць) што-н. дастасавальна да кожнага асобнага выпадку, асобы.

І. заняткі з вучнямі.

|| наз. індывідуаліза́цыя, -і, ж.

індывідуалі́зм, -у, м.

1. Імкненне да яркага праяўлення незалежнасці сваёй асобы, а таксама паводзіны, у якіх праяўляецца гэта імкненне.

2. Маральны прынцып, які ставіць інтарэсы адной асобы вышэй за інтарэсы грамадства.

|| прым. індывідуалісты́чны, -ая, -ае.

індывідуалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які праяўляе індывідуалізм у поглядах, паводзінах.

|| ж. індывідуалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. індывідуалі́сцкі, -ая, -ае.

індывідуа́льнасць, -і, ж.

1. Сукупнасць характэрных, адметных рыс, якія вылучаюць асаблівасці характару і псіхалагічнага складу, што адрозніваюць адзін індывідуум ад другога.

2. Асоба, індывідуум.

індывідуа́льны, -ая, -ае.

1. Уласцівы канкрэтнаму індывідууму, асабісты.

Індывідуальныя рысы характару.

2. Які ажыццяўляецца асобнымі людзьмі, не калектыўны.

Індывідуальная працоўная дзейнасць.

Індывідуальная гаспадарка.

3. Асаблівы для кожнага індывідуума.

І. падыход.

4. Асобны, адзінкавы.

І. выпадак.

індыві́дуум, а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек як канкрэтная асоба, а таксама наогул асобны жывы арганізм, асобіна.

інды́га.

1. нескл., н. Цёмна-сіняе фарбавальнае рэчыва, якое здабываецца з соку некаторых трапічных (індыганосных) раслін або атрымліваецца сінтэтычна.

2. нязм. Цёмна-сіні.

Колер і.

3. Людзі, якія, паводле сцвярджэння экстрасэнсаў, маюць аўру колеру індыга і характарызуюцца наяўнасцю звышздольнасцей, высокім інтэлектам і неўспрыімлівасцю да традыцыйных прыёмаў выхавання.

Дзеці і.

|| прым. інды́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

І. колер.

інды́йцы, -аў, адз. інды́ец, -ды́йца, м.

Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці.

|| ж. індыя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. інды́йскі, -ая, -ае.